9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Трампа пабудуе ў Тбілісі вежу разам з фінансістам ценявага кіраўніка Грузіі

2
Сын Трампа пабудуе ў Тбілісі вежу разам з фінансістам ценявага кіраўніка Грузіі

З’явіліся новыя падрабязнасці праекта.

Сыны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа запускаюць запускаюць новы дэвелаперскі праект у Грузіі — Trump Tower Tbilisi, элітны жылы комплекс вышынёй у 70 паверхаў, які павінен стаць самым высокім будынкам у краіне, піша The Daily Beast. Пра праект на пачатку тыдня паведаміў Эрык Трамп і апублікаваў у X выяву будучай вежы.

У прэс-рэлізе з нагоды запуску Trump Tower Tbilisi Эрык Трамп заявіў: «Імя Трампа асацыюецца з аднымі з самых раскошных дэвелаперскіх праектаў у свеце, і Trump Tower Tbilisi працягвае гэтую пераемнасць. Мы ганарымся тым, што прыносім гэты сусветна прызнаны стандарт якасці ў Грузію і асабліва рады супрацоўнічаць з такімі паважанымі і прафесійнымі дэвелаперамі». Па звестках The Daily Beast, адным з партнёраў сям’і Трампа ў праекце стала тбіліская Archi Group, звязаная з грузінскім мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі. Заснавальніка кіроўнай партыі «Грузінская мара» Іванішвілі крытыкі называюць «ценявым кіраўніком» Грузіі. Ён трапіў пад санкцыі ЗША пры былым прэзідэнце ЗША Джо Байдэне за падрыў дэмакратычных працэдур падчас выбараў.

Archi Group мае сувязі з атачэннем Іванішвілі. Заснавальнік кампаніі Ілія Цулая — былы дэпутат ад партыі Іванішвілі. Як адзначае выданне, у мінулым годзе ягонае імя фігуравала ў спісе кандыдатаў на санкцыі ЗША, які амерыканскія заканадаўцы перадавалі цяперашняму дзяржсакратару Марку Рубіо. Аднак санкцыі супраць Цулаі не былі ўведзеныя.

Паводле дакладу Transparency International за 2019 год, Archi Group атрымала каля $7,2 млн фінансавання ад уладаў Грузіі на будаўніцтва завода жалезабетонных блокаў у Тбілісі. Гэтыя выплаты прыпалі на перыяд 2016–2018 гадоў, калі сам Цулая і яго партнёры ахвяроўвалі сотні тысяч долараў кіроўнай партыі і палітыкам, дружалюбным да Іванішвілі.

Гэта не першая спроба сям’і Трампа рэалізаваць праект на грузінскім рынку. Яшчэ ў 2012 годзе Трамп абвяшчаў пра планы пабудаваць элітны жылы комплекс у Батумі, але пасля перамогі на выбарах 2016 года адмовіўся ад праекта. Пазней гэты праект перайшоў да інвестыцыйнага фонду, звязанага з Іванішвілі.

Другая кампанія, якая ўдзельнічае ў будаўніцтве Trump Tower Tbilisi, — нью‑ёркская Sapir Organization. Яе заснавалі памерлы бізнесмен Тамір Сапір, былы партнёр Трампа. Цяперашні кіраўнік кампаніі Алекс Сапір казаў WSJ, што праект у Грузіі — гэта магчымасць «унесці значны ўклад» у краіну, дзе нарадзіўся яго памерлы бацька. Тамір Сапір эміграваў у ЗША ў сярэдзіне 1970‑х і разам з ураджэнцам Адэсы Сямёнам Кіслінам адкрыў на Манхэтэне краму электронікі. Дональд Трамп быў адным з першых кліентаў Сапіра і Кісліна, піша The Daily Beast.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках