9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На хутары ў беларуса жыве дзікі кабан, які абажае Snickers

2
На хутары ў беларуса жыве дзікі кабан, які абажае Snickers

Відэа з ім набіраюць тысячы праглядаў і сотні добрых каментарыяў.

Думаеце, любімая прысмака дзікіх кабаноў — жалуды або на крайні выпадак кукуруза? А вось і не! На хутары ў аднаго беларуса жыве кабанчык Фімка, які абажае Snickers і іншыя «чалавечыя» салодкасці. Гаспадар незвычайнага гадаванца вядзе блог у TikTok, дзе распавядае пра іх вясёлыя будні, піша Onliner.

У роліках, якія здымае мужчына, бачна, што чалавек і дзікі кабан, насуперак законам прыроды, цудоўна ладзяць. Яны разам гуляюць па лесе, Фімец, зусім як сабака, віляе хвастом і радасна бяжыць да гаспадара, калі той яго кліча:

— Ідзі сюды, мой шакаладапрыёмнік!

З усяго відаць, салодкае, а асабліва шакалад, — асаблівая любоў Фімкі. Так, напрыклад, на адным з відэа кабанчык стаміўся, лёг на лясную сцежку і нікуды не хоча ісці. Але варта толькі пачуць слова «Снікерс», як сілы ў яго аднекуль з'яўляюцца.

— Фім, пайшлі, шакалад атрымаеш! «Снікерс» атрымаеш! Пайдзем, маленькі, крыху засталося, — падбадзёрвае кабанчыка аўтар роліка.

@fimka_svinka25 Услышав слово «сникерс»,пробудил в себе второе дыхание парасэк🐗🤗🤗🤗 #рекомендации #animals #friends #беларусь #дикийкабан ♬ оригинальный звук - Fimka_Svinka25

А яшчэ Фімка абажае вадзяныя працэдуры. Гаспадар з вялікай пяшчотай рэагуе на ўсё, што б ні рабіў яго гадаванец. І кожны раз знаходзіць для яго новыя ласкавыя і крыху іранічныя словы: «Ты мой хрюкаючы Іхтыандр! Купайся, купайся! Ты ўсё-такі марская свінка ці рачная».

Відэа пра Фімку набіраюць тысячы праглядаў і сотні добрых каментарыяў. Людзі замілоўваюцца саладкаежкай, жартуюць і нават... трохі зайздросцяць:

«Пупсік салодзенькі!»

«Жыццё, якое я хачу».

«Як яму падарыць Snickers?»

«Ахаха, гэта я спрабую выцягнуць мужа на мора».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках