Лукашэнка раптам узгадаў, што ён яшчэ і «гісторык»?
11- 14.05.2026, 12:46
- 3,258
У Беларусі створяць яшчэ адну камісію.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, згодна з якім у Беларусі прадугледжваецца стварэнне асобнай дзяржаўнай камісіі для падрыхтоўкі падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы і вучэбных дапаможнікаў. Пра гэта паведаміў Telegram-канал прапагандыстаў дыктатара.
У склад камісіі будуць уключаныя «аўтарытэтныя вучоныя, выкладчыкі, настаўнікі-практыкі ў галіне гуманітарных і грамадазнаўчых дысцыплін, прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, «дэпутацкага» корпуса, грамадскіх аб’яднанняў».
Агучана, што новую структуру ўзначаліць міністр адукацыі, а за ведамствам замацуюць задачы па арганізацыйна-метадычным забеспячэнні дзейнасці і ўдасканаленні зместу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на пяцігодку.