1 траўня 2026, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі — сучасны Чэрчыль

8
Зяленскі — сучасны Чэрчыль

Ён лідар свабоднага свету.

На маю старонку штомесяц у сярэднім заходзяць 3–4 млн украінцаў. Тысячы пішуць мне ў прыватныя паведамленні, і многія задаюць пытанні пра ўкраінскую палітыку, часта — пра маё стаўленне да Уладзіміра Зяленскага. Вырашыў адказаць адразу ўсім.

Скажу з самага пачатку: у гэтым пытанні я суб'ектыўны. З самага пачатку я падтрымліваў Зяленскага з-за яго цвёрдага характару, хуткага розуму і канкрэтных намераў. А потым прэзідэнт Зяленскі выратаваў мне жыццё, калі пасля майго атручвання апублікаваў інфармацыю пра мой стан і падняў увесь свет на ногі, прымусіўшы дыктатуру ў Грузіі дапусціць да мяне лекараў. Да гэтага Зяленскі вярнуў мне грамадзянства і даў другі шанец. Дарэчы, тады разам з Зяленскім мяне моцна падтрымліваў і тагачасны кіраўнік адміністрацыі Ермак.

Але справа не ўва мне, а ў любімай мною краіне. Прадстаўце любога іншага палітыка на пасадзе прэзідэнта, а не Зяленскага з яго нястомнай энергіяй, шармам, вострым розумам і мужнасцю. Калі ўважліва параўнаць, мы пераканаемся, што Зяленскі — гэта выбітны лідар ваеннага часу, якога нам нібы Бог паслаў у час цяжкіх выпрабаванняў. Некалькі месяцаў таму адзін вядоўца сказаў па тэлебачанні, што Зяленскі — проста добры артыст, які робіць з сябе Чэрчыля. Гэтае выказванне мне тады вельмі не спадабалася. Звярнемся да элементарнай логікі: калі чалавек гаворыць, як Чэрчыль, дзейнічае, як Чэрчыль, падобны да Чэрчыля ва ўсіх праявах — ён і ёсць сучасны Чэрчыль.

Успомнім адчайна смелыя выезды гэтага Чэрчыля на перадавую, паглядзім на яго цяперашнія бліскучыя дыпламатычныя манеўры на тым жа Блізкім Усходзе, яго ўплыў на ўвесь свет — і зразумеем, што ўсё гэта і ёсць чэрчылеўскія рысы Зяленскага, якія і ператварылі яго ў цяперашняга лідара свабоднага свету. Ці азірнемся навокал — паглядзім на іншых лідараў. Хіба хто з іх лепш падыходзіць на ролю лідара свабоднага свету, чым Зяленскі? Чэрчыль у мірны час не быў ідэальным менеджарам. У гэтым сэнсе могуць быць прэтэнзіі і да Уладзіміра Аляксандравіча, але абодва яны пры гэтым сталі вялікімі дзеячамі, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі, апынуўшыся ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

Замежныя палітыкі, асабліва ў ЗША, крытыкуюць Зяленскага, бо зайздросцяць яму. Украінскія ж палітыкі незадаволеныя тым, што іх час так і не настаў і наўрад ці настане, і ў гэтым яны абвінавачваюць прэзідэнта. Але гэтых палітыкаў гісторыя наўрад ці запомніць. Таму мая адзнака прэзідэнта краіны, якая ваюе, — 10+ з 10, і чым больш мінае часу, тым больш я пераконваюся ў гэтай ацэнцы. Думаю, праз нейкі час помнікі Зяленскаму будуць стаяць не толькі ва Украіне, але і па ўсім свеце, у Грузіі — дакладна.

Міхаіл Саакашвілі, Facebook

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках