Парад на Чырвонай плошчы адменены?
32- 27.04.2026, 19:54
- 33,780
Паветранай часткі дакладна не будзе.
Экс-камандзір роты батальёна «Айдар» Яўген Дзікі у эфіры Radio NV пракаментаваў інфармацыю пра тое, што расіяне разважаюць над тым, каб адмяніць парад да 9 мая.
«Што яны пра гэта разважаюць, гэта ўжо 100%. Гэта не нашы здагадкі, бо яны ўжо дакладна (гэта вядома, гэта абвешчана) адмянілі паветраную частку парада», — адзначыў Дзікі.
Таксама ён растлумачыў, што гэта азначае:
«Іх СПА не ўмее нармальна адрозніваць «свой — чужы», і таму адзіны спосаб прыкрыцца з неба — гэта даць СПА каманду — збіваць усё, што ляціць. Таму і адмяняецца паветраны парад, каб усё, што будзе ляцець 9 мая, было загадзя ўкраінскім, а не расійскім. То-бок тут якасць сваёй СПА яны ўжо публічна прызналі.
Але, дадаў ветэран, застаецца інтрыга адносна наземнай часткі.
«Нават калі яны ў апошні момант такі нешта на хаду правядуць, прабягуцца па Чырвонай плошчы, сам факт, што яны вымушаныя рыхтаваць гэта таемна, — гэта ўжо пра ўсё кажа насамрэч. Але паглядзім, ці рызыкнуць хоць бы прабегчыся. Не факт».
У 2026 годзе інфармацыі пра правядзенне параду на Чырвонай плошчы вельмі мала, традыцыйныя рэпетыцыі не адбываюцца».