30 красавiка 2026, Чацвер, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заваліла масты на мяжы з Беларуссю

4
Украіна заваліла масты на мяжы з Беларуссю

Для прадухілення паўторнага наступу з тэрыторыі нашай краіны.

Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю і ўжо «заваліла» размешчаныя паблізу масты праз водныя пераправы. Пра гэта выданню «Тэлеграф» расказаў кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва (УЦБС) Сяргей Кузан.

«Мы ўмацоўваем лінію дзяржаўнай мяжы, завалілі масты праз водныя пераправы. На мяжы з Беларуссю, з нашага боку, абрыў берага ракі дасягае дзесяці метраў. То бок дастаткова зручныя ўмовы, каб весці абарону. <�…> Гэта сігнал, што мы перабудоўваем і абсталёўваем гэтую лінію, выкарыстоўваем мінулы досвед, паказваем, што не зайдуць ні калоны тэхнікі, як у 2022-м, ні малыя пяхотныя штурмавыя групы», — адзначыў ён.

Кузан таксама дадаў, што чым больш умацаванняў на мяжы пабудуе Украіна і чым лепш будзе абсталяваная «абарончая паласа», тым больш рэсурсаў і часу спатрэбіцца для таго, каб яе штурмаваць.

«Мы падаём сігнал, што стварыць «буферную» зону, як, напрыклад, на Сумшчыне, будзе цяжка, і гэты трук не пройдзе на поўначы Кіеўшчыны. Вось і ўсё, вельмі простая, дакладная логіка. А далей ужо — чыя пазіцыя пераважыць. То бок мы павышаем стаўкі», — падкрэсліў Кузан.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках