1 траўня 2026, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пункце пропуску «Брэст» выбудавалася чарга з аўтобусаў

У пункце пропуску «Брэст» выбудавалася чарга з аўтобусаў
Ілюстрацыйнае фота

На выезд у Польшчу чакаюць дзясяткі рэйсаў.

У пачатку майскіх святаў на выезд у Польшчу праз «Брэст» утварылася даволі вялікая чарга з аўтобусаў. На іншых напрамках — без чаргаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Увечары 1 мая ў «Брэсце» чакалі 22 аўтобусы, каб выехаць у Польшчу. На іншых памежных пераходах з беларускага боку няма чэргаў ні з аўтобусаў, ні з легкавых аўтамабіляў.

Пасажыры аўтобусаў часта распавядаюць у чатах, дзе абмяркоўваюць праходжанне мяжы, што ў «Брэсце» перасаджваюцца ў аўтобусы бліжэй да мяжы:

«Выезд 01.05 у 06:30. Мяжа ў 12:15, наперадзе 18 аўтобусаў. Пераселі ў трэці. А 15:00 — прайшлі беларускую мяжу».

Каштуе гэта каля €50. Пры гэтым «Мінсктранс» перасаджвае сваіх пасажыраў у найбліжэйшыя да мяжы аўтобусы бясплатна.

У зваротным напрамку ўдзень чэргаў з аўтобусаў амаль не было.

«Уся мяжа — 4 гадзіны. Аўтобус Варшава — Мінск, выехалі з Варшавы Заходняй у 8:45. Перад мяжой быў 1 аўтобус», — падзяліўся падарожнік.

Адзін з падарожнікаў, які 1 мая ехаў праз «Брэст» у Польшчу на аўтамабілі, паведаміў, што ў 12:26 зарэгістраваўся ў зоне чакання і адразу трапіў на мяжу. А ў 13:05 ужо трапіў да польскіх памежнікаў, у 14:00 ужо выехаў з польскага боку.

Затое ўдзень была чарга тых, хто едзе ў Беларусь праз «Брэст», — на 600 метраў.

«Праз 1 гадзіну 35 хвілін заехаў за шлагбаўм. Чарга вельмі хутка рухаецца», — расказаў адзін з кіроўцаў.

У той жа час тыя, хто ўдзень і ўвечары ехалі на аўтамабілі ў Беларусь праз «Бераставіцу», паведамляюць, што чаргі зусім не было.

Таксама на іншых напрамках падарожнікі не паведамляюць пра працяглае чаканне або значныя чэргі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках