Трамп не прыняў апошнюю прапанову Ірана
2- 1.05.2026, 21:57
- 1,246
Перамовы пад пытаннем.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў апошнюю прапанову Ірана аб завяршэнні вайны. Ён выказаў сумневы ў тым, што ўдасца заключыць пагадненне.
Пра гэта паведамляе LiveNOW ад Fox News.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што не задаволены апошнім дакументам Ірана па перамовах. Хоць ён не ўдакладніў, якія менавіта пункты яго не задавальняюць, лідар краіны лічыць іх непрымальнымі.
«Яны хочуць заключыць пагадненне. Я імі не задаволены», — сказаў Трамп.
Амерыканскі лідар мяркуе, што Іран можа ніколі не прыйсці да згоды з-за ўнутраных супярэчнасцяў і «велізарных разыходжанняў» паміж лідарамі.
Паводле яго слоў, кіраўніцтва краіны вельмі раз'яднанае.
«Кіраўніцтва вельмі раз'яднанае. У ім дзве-тры групы, магчыма, чатыры, і гэта вельмі раз'яднанае кіраўніцтва. Усе яны хочуць заключыць пагадненне, але ўсе яны зіпсаваныя», — падкрэсліў ён.