24 красавiка 2026, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lufthansa змяняе правілы перавозкі багажу

Lufthansa змяняе правілы перавозкі багажу

Авіякампанія ўводзіць новы базавы тарыф.

Авіякампанія Lufthansa змяняе правілы перавозкі ручной паклажы і ўводзіць новы базавы тарыф, у межах якога бясплатна дазваляецца перавозіць толькі адзін невялікі асабісты прадмет.

Пра гэта піша Tagesschau.

Як паведамляецца, новыя ўмовы будуць дзейнічаць на рэйсах кароткай і сярэдняй далёкасці для ўсіх авіякампаній групы Lufthansa, у прыватнасці SWISS, Austrian Airlines і Brussels Airlines.

Продаж квіткоў паводле новых правілаў пачнецца 28 красавіка, а палёты паводле іх пачнуцца 19 мая.

Згодна з новым тарыфам, пасажыры змогуць бясплатна узяць з сабой толькі адну рэч памерам да 40×30×15 см: напрыклад, сумку для ноўтбука або невялікі заплечнік. Дадатковая ручная паклажа або багаж будуць афармляцца як платная опцыя коштам ад 15 еўра.

У Lufthansa тлумачаць змены адаптацыяй да патрэбаў пасажыраў, у прыватнасці тых, хто падарожнічае без багажу або ў кароткія паездкі. У той жа час новая мадэль фактычна набліжае цэнавую палітыку авіякампаніі да лоўкостэраў, такіх як Ryanair або easyJet.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках