19 красавiка 2026, Нядзеля, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Сістэма ў Крамлі дае першыя трэшчыны

1
BILD: Сістэма ў Крамлі дае першыя трэшчыны

Расійскі рэжым стаіць на парозе ўнутранага расколу.

Сістэма Уладзіміра Пуціна сур'ёзна заскрыпела, піша рэдактар нямецкага выдання BILD Марк Алівер Рюле.

Нават яго прыхільнікі пачынаюць ад яго дыстанцыявацца — расце раздражненне, перадусім з-за блакаванняў інтэрнэту.

Кампаніі б'юць трывогу: без Telegram і іншых сэрвісаў іх камунікацыі паралізаваныя, бізнес церпіць страты, плацежныя сістэмы даюць збоі. Раптам нават раней лаяльныя блогеры пачалі адкрыта выказваць незадаволенасць!

Народ, прывыклы да забаронаў, больш не хоча трываць. Многія лічаць, што атакі на інтэрнэт зайшлі занадта далёка.

Тым часам Крамль спрабуе іх супакоіць: маўляў, абмежаванні служаць інтарэсам бяспекі ў вайне з Украінай, і хутка стане лепш. Аднак канца вайне не відаць!

«Упершыню за гады вайны сітуацыя выглядае так, быццам расійскі рэжым стаіць на парозе ўнутранага расколу», — лічыць экспертка па крамлёўскай сістэме, палітолаг Тацяна Становая.

Спіс тых, хто адхіліўся ад лініі Крамля, ужо значны. Вядомыя інфлюэнсары адкрыта крытыкуюць Пуціна.

Ніхто не адважваецца данесці Пуціну рэальны стан спраў, скардзіцца, сярод іншых, блогерка Вікторыя Боня, якая жыве па-за межамі Расіі. «Уладзімір Уладзіміравіч, вас баяцца», — падкрэсліла яна ў сваім відэазвароце да Пуціна, які сабраў больш за мільён лайкаў у Instagram і мноства падтрымлівальных каментароў.

Верагодна, з улікам шматмільённай інтэрнэт-аўдыторыі Боні (13 млн падпісчыкаў у Instagram), прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што праца над вырашэннем праблем вядзецца.

Крытыка раптам загучала нават з прапагандысцкага лягера! Блогер з z-супольнасці Ілья Рэмесло назваў Пуціна «нелегітымным» кіраўніком, які загнаў краіну ў тупік вайны з Украінай і павінен паўстаць перад судаам. Пасля гэтага Рэмесло, паводле ягоных слоў, правёў 30 дзён у псіхіятрычнай клініцы, а калі вызваліўся, сказаў: «Жорсткая крытыка вышэйшых службовых асоб дзяржавы мае сваю цану — памятайце пра гэта».

Адкрытыя дэманстрацыі супраць крамлёўскага кіраўніка і яго палітыкі забароненыя, аднак настроі расіян, здаецца, паступова змяняюцца. Рэйтынгі адабрэння Пуціна падаюць».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках