23 красавiка 2026, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Француз выйграў $34 000 на стаўках на надвор'е

1
Француз выйграў $34 000 на стаўках на надвор'е

Каб выйграць, яму давялося нагрэць тэрмометр фенам.

Француз выйграў $34 000, робячы стаўкі на надвор'е з дапамогай прылады для догляду за валасамі. Пра гэта паведамляе амерыканскае агенцтва Bloomberg.

Мужчына зрабіў стаўку на тое, што 15 красавіка максімальная дзённая тэмпература ў Парыжы будзе +22°C, хоць паводле прагнозаў чакалася каля +18°C. Журналісты пішуць, што для таго, каб выйграць, француз прыехаў у аэрапорт імя Шарля дэ Голля, падышоў да датчыка тэмпературы і нагрэў яго фенам для валасоў да +22°C.

У выніку мужчына выйграў $34 000.

Аналагічную сітуацыю зафіксавалі 15 красавіка, калі тэмпература паветра ў другой палове дня дасягнула +18,8°C, затым пачала зніжацца, а потым за 12 хвілін рэзка падскочыла да +21,9°C. У выніку адзін з трэйдараў зарабіў больш за $21 000, паставіўшы на тое, што тэмпература +18°C не будзе найвышэйшай у гэты дзень.

Пазней тэхнічныя спецыялісты вывучылі даныя з датчыкаў надвор'я і агледзелі метэастанцыю, пасля чаго метэаслужба накіравала ў паліцыю аэрапорта скаргу на ўмяшанне ў працу аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі даных.

Bloomberg піша, што настолькі незвычайныя паказанні надвор'я былі адзначаныя на фоне актыўных ставак на Polymarket, дзе рабіліся стаўкі на штодзённыя максімальныя тэмпературы, а ў агульнай складанасці на ваганні надвор'я паставілі каля $1,4 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках