24 красавiка 2026, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшыя чыноўнікі Ірана выступілі з адзіным зваротам

Вышэйшыя чыноўнікі Ірана выступілі з адзіным зваротам

Заява з'явілася на тле паведамленняў пра раскол унутры краіны.

Іранскае кіраўніцтва выступіла з агульным зваротам, у якім заявіла пра адзінства нацыі і ўраду на тле паведамленняў пра раскол унутры краіны.

Аднолькавы па сэнсе зварот з'явіўся амаль адначасова ў сацыяльных сетках вышэйшых чыноўнікаў.

«У Іране няма ні радыкалаў, ні ўмераных; мы ўсе «іранцы» і «рэвалюцыянеры», і дзякуючы жалезнаму адзінству нацыі і ўраду, пры поўным падпарадкаванні вярхоўнаму лідару рэвалюцыі, мы прымусім агрэсара пакаяцца ў сваіх дзеяннях», — гаворыцца ў заяве ў X, апублікаванай прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам і спікерам парламента Махамадам Багерам Галібафам. «Адзін Бог, адна нацыя, адзін лідар і адзін шлях; гэты шлях — шлях да перамогі нашага дарагога Ірана, больш каштоўнай, чым жыццё», — падкрэслілі яны.

Кіраўнік іранскага МЗС Аббас Арагчы у X таксама адзначыў, што дзяржаўныя інстытуты рэспублікі працягваюць выступаць адзіным фронтам. «Поле бою і дыпламатыя — гэта цалкам скаардынаваныя франты ў адной і той самай вайне», — запэўніў ён. Іранцы сёння адзіныя, як ніколі, падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках