19 красавiка 2026, Нядзеля, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва і Латвія забаронілі Фіцо ляцець на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю

6
Літва і Латвія забаронілі Фіцо ляцець на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю
Роберт Фіцо

Што плануе зрабіць словацкі прэм’ер?

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў, што Літва і Латвія забаронілі пралёт яго самалёта праз сваю тэрыторыю ў Маскву на парад 9 мая.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на відэазварот чыноўніка ў Facebook.

«Літва і Латвія ўжо паведамілі нам, што не дазволяць пралёт праз сваю тэрыторыю па шляху ў Маскву», — сказаў словацкі прэм’ер.

Ён дадаў, што для свайго рэйсу знойдзе іншы маршрут, адзначыўшы, што падобную схему ўжо ўжываў годам раней, калі яго «тарпедавала Эстонія».

Варта нагадаць, што ў 2025 годзе Фіцо таксама прыязджаў у Расію на «святкаванне» 9 мая, а таксама сустракаўся з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным. Акрамя таго, тады ў Маскве быў яшчэ і прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч. Яны абодва былі адзінымі гасцямі з Еўропы ў Расіі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках