26 траўня 2026, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ўдару дронаў гарыць марскі порт ў Краснадарскім краі РФ

11
Пасля ўдару дронаў гарыць марскі порт ў Краснадарскім краі РФ

Выбухі прагрымелі ў Ейску, Сочы і Геленджыку.

У ноч на 19 красавіка беспілотнікі атакавалі Краснадарскі край Расіі. Выбухі прагрымелі ў шэрагу гарадоў, у прыватнасці ў Ейску, Сочы і Геленджыку.

У выніку атакі дронаў узнік пажар у раёне марскога порта ў Ейску. Пра гэта паведамілі OSINT-аналітыкі.

«Ейск, Краснадарскі край, выбухі ў раёне порта», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней стала вядома, што пасля выбухаў на месцы атакі ўзнік пажар. Аналітыкі мяркуюць, што ўдар быў накіраваны на порт або склады з беспілотнікамі, таксама маглі быць атакованы вытворчыя цэхі. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі на момант публікацыі не паступала.

У Аператыўным штабе Краснадарскага краю атаку на Ейск пацвердзілі. Расіяне паведамляюць, што ў раёне марскога порта нібыта ўпалі абломкі збітага беспілотніка, аднак пажараў, нібыта, не зафіксавана. На месца накіравалі аператыўныя службы.

Таксама паведамляецца, што ў Ейску ў выніку «падзення абломкаў» БПЛА выбіла вокны ў трох прыватных дамах.

Расійскія Telegram-каналы пішуць, што, акрамя Ейска, выбухі прагрымелі ў Сочы і Геленджыку. Відавочцы скардзяцца на працу сіл супрацьпаветранай абароны ў гарадах і гукі пралёту беспілотнікаў, якія былі чутныя ў небе. Перад атакай мясцовыя аэрапорты прыпынілі працу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках