17 красавiка 2026, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны абвалілі нафтавыя даходы Расіі

Украінскія дроны абвалілі нафтавыя даходы Расіі

Штодзённыя страты ацэньваюцца ў $100 мільёнаў.

Штодня Расія губляе па 100 мільёнаў долараў у выніку ўкраінскіх удараў дронаў па нафтавых аб'ектах. Пра гэта паведаміў у Facebook камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр).

«Трохтыднёвы тур Свабодалюбнай Украінскай Птушкі па маршруце нафтазаводаў: Прыморск – Усць-Луга – Шэсхарыс (Наварасійск) – Туапсэ скараціў сукупную сутачную адгрузку крывавай нафты з балот на 880 тыс. барэляў», — напісаў Мадзяр.

Пры гэтым ён адзначыў, што барэль расійскай нафты Urals сёння каштуе 114 $. Паводле яго слоў, гэта 120 тысяч тон «чорнай жыжы», або 2000 чыгуначных цыстэрнаў.

«Штодзённыя страты выручкі ў крывавых нафтадоларах — 100 млн $. Нармальна наляталі. Выканаўцы: Птушкі СБС, СБУ, ССО, ГУР і іншых складнікаў глыбіннага паражэння Сіл абароны Украіны», — адзначае камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ.

Мадзяр адзначае, што ў ноч на 16 красавіка дроны атакавалі Краснадарскі край у Расіі і нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Туапсэ, у выніку чаго на тэрыторыі прадпрыемства ўспыхнуў пажар.

«Цікава, што за дзень-два да «Горка ў Туапсэ!» Reuters апублікаваў матэрыял пра перанакіраванне «Раснафтай» нафты з «падбітага» Наварасійска (тэрмінал Шэсхарыс) менавіта на Туапсэ, які гарыць яшчэ і сёння», — дадаў ён.

Таксама адзначыў, што СБС сёння чарговы раз нанеслі ўдар па тэрмінале ў Прыморску.

«Узнікла невялікая нафтавая ўцечка. Але пра гэта нікому ні слова, у Ленінградзе ўсё спакойна, хутка ў клубе дыскатэка», — пажартаваў Мадзяр.

Ён паабяцаў, што ўдары па нафтавай, лагістычнай і партавай інфраструктуры РФ будуць працягвацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках