Беларусы з-за Лукашэнкі сутыкнуцца з яшчэ адным фінансавым абмежаваннем у ЕС
11- 17.04.2026, 22:27
- 25,988
Ужо з 21 красавіка.
«Белгазпрамбанк» папярэдзіў кліентаў, што з 21 красавіка гэтага года будуць недаступныя аперацыі з яго карткамі Mastercard на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза.
Як удакладняе банк, з 21 красавіка будуць недаступныя ў тым ліку аперацыі ў інтэрнэт-крамах, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі ЕС.
«Працаздольнасць картак Mastercard «Белгазпрамбанка» на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі (за выключэннем краін ЕС) застаецца без змяненняў», — паведаміла фінустанова.