17 красавiка 2026, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Пагадненне з Іранам будзе «праз дзень-два»

2
Трамп: Пагадненне з Іранам будзе «праз дзень-два»

Прэзідэнт ЗША заявіў пра заключную стадыю перамоў.

Іран пагадзіўся на бестэрміновае прыпыненне сваёй ядзернай праграмы і не будзе атрымліваць ад ЗША ніякіх замарожаных актываў. Канчатковае пагадненне аб спыненні вайны можа быць падпісана ўжо ў найбліжэйшыя дні.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе Bloomberg.

Дональд Трамп заявіў, што перамовы па доўгатэрміновым мірным плане з Тэгеранам знаходзяцца на заключнай стадыі.

Паводле яго слоў, сустрэча дэлегацый павінна адбыцца ў гэтыя выхадныя, а само пагадненне могуць заключыць «цягам наступнага дня-двух».

Галоўнай умовай дамоўленасцяў з'яўляецца поўная адмова Ірана ад ядзерных распрацовак.

Трамп падкрэсліў, што мараторый не будзе мець тэрміну дзеяння.

«Без ніякіх гадоў, гэта неабмежаваны тэрмін», – падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт, каментуючы працягласць прыпынення ядзернай праграмы Ірана.

Таксама Трамп абверг інфармацыю пра магчымую размарозку 20 мільярдаў долараў іранскіх актываў у абмен на перадачу запасаў узбагачанага ўрану.

Ён некалькі разоў паўтарыў «не», адказваючы на пытанне пра вяртанне якіх-небудзь сродкаў Тэгерану.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках