16 красавiка 2026, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі пабагравелі

5
У Крамлі пабагравелі
Пэтэр Мадзьяр

Вы толькі паглядзіце, што гэты Мадзьяр тварыць.

Недружалюбным краінам віншаванні не дасылаем. А Венгрыя — недружалюбная краіна, яна падтрымлівае санкцыі супраць Расіі. Гэта прэс-Пяскоў пра вынікі выбараў у Венгрыі, на якіх канстытуцыйную большасць у парламенце атрымала апазіцыйная партыя…

А ў Расіі дык як гэта будзе?

Недарэмна Пяскоў казаў, што яго шэф не будзе віншаваць Пэтэра Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі. Вы толькі паглядзіце, што гэты Мадзьяр тварыць.

Ён абяцаў дэмантаваць арбанаўскую «неліберальную дэмакратыю» і, падаецца, бярэцца за справу. Сустрэўся з дзяржаўнымі медыя, падкантрольнымі ўладзе (гэта на нешта падобна …), куды Мадзяра не пускалі апошнія паўтара года (і гэта нам знаёма…), паведаміўшы, што іх дні злічаныя. Прыблізна тое самае Мадзьяр паведаміў стаўленіку Орбана — прэзідэнту Тамашу Шуйоку.

Лідар партыі «Ціса», што перамагла на выбарах, паведаміў дзяржСМІ і Шуйоку, што яны сталі амаральнымі саўдзельнікамі ў дзейнасці Орбана і яго «Фідэса». А тыя пабудавалі сістэму, заснаваную на кумаўстве, карупцыі, беспакаранасці і распальванні нянавісці. Штосьці гэта нам нагадвае …

Акрамя таго, Мадзьяр параўнаў дзейнасць дзяржСМІ з прапагандай у Паўночнай Карэі і нацысцкай Германіі, указаўшы на маштабнае распаўсюджванне дэзінфармацыі.

Вы не лічыце, паважаныя чытачы, што ў гэтым спісе краін кагосьці не стае? Кагосьці ўсім нам вельмі добра знаёмага?

Д-а-а … Магутна. Напэўна, некаторыя ў расійскіх верхах, чытаючы такое, ледзь не захлынаюцца ад абурэння, багравеюць тварамі. Што зробіш? Народ так вырашыў.

Тут, вядома, у святле, так сказаць, «бягучых падзей», важнае пытанне: А ў Расіі дык як гэта будзе? Венгрыя махае рукой расіянам. Далучайцеся!

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках