16 красавiка 2026, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Браславе адмянілі яшчэ адзін фестываль

2
У Браславе адмянілі яшчэ адзін фестываль

Ён мае 60-гадовую гісторыю.

Стала вядома пра адмену яшчэ аднаго міжнароднага фестывалю ў Беларусі сёлета. Браслаўскі райвыканкам адмяніў сваё рашэнне «Аб арганізацыі і правядзенні міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія Зарніцы». Фестываль быў запланаваны на 22–24 мая.

Рашэнне было зацверджана яшчэ 11 сакавіка, аднак на Нацыянальным прававым партале яно з’явілася толькі 16 красавіка, як звярнула ўвагу «Радыё Свабода». Пры гэтым на сайце Браслаўскага райвыканкама дагэтуль размешчана аб’ява з запрашэннем удзельнікаў з іншых краін. Заяўкі на ўдзел прымаліся да 1 сакавіка.

Фестываль «Браслаўскія Зарніцы» праводзіцца з 1967 года, а міжнародны статус ён атрымаў у 2009 годзе. Традыцыйна ў ім удзельнічалі танцоры, музыкі і выканаўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі. З 2012 года ў межах мерапрыемства праходзіла свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». Сёлета планавалася адкрыць праграму фестывалю тысячным зводным хорам.

Раней паведамлялася пра адмену іншых культурных мерапрыемстваў у розных рэгіёнах Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках