18 красавiка 2026, Субота, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленку спыталі пра яе адказ на пытанне пра падтрымку Лукашэнкі і вайну

61
Сабаленку спыталі пра яе адказ на пытанне пра падтрымку Лукашэнкі і вайну
Арына Сабаленка
Фота: Getty Images

Першая ракетка свету заявіла, што «расіяне, украінцы і беларусы не хацелі вайны».

Першай ракетцы свету, беларускай тэнісістцы Арыне Сабаленцы, нагадалі пра сітуацыю на «Ралан Гарос», калі яе спыталі пра вайну ва Украіне і падтрымку рэжыму Лукашэнкі.

— Я не згодная з тым, як людзі тады на мяне накінуліся. Гэта быў няпросты момант. Відавочна, што ніхто не жадаў гэтай вайны, ніводны бок: ні расіяне, ні беларусы, ні, вядома, украінцы.

І было так складана, што я мусіла нешта сказаць. Мне трэба было выказаць сваё меркаванне, але ж я не экспертка. Навошта мне ўвогуле пра гэта гаварыць? І мы бачылі, як іншыя гульцы ўсё гэта абмяркоўваюць і тыкаюць у нас, быццам мы маем да ўсяго гэтага нейкае дачыненне. Момант быў вельмі напружаны, проста вар'яцкі. Я была маладой — я і цяпер маладая, але калі гэта ўсё адбылося чатыры гады таму, колькі мне было? 23 гады? Што я ведаю пра палітыку? Чаму вы мяне пра гэта пытаеце?

«Я не разумею, чаму ўсе гэтыя журналісты задаюць пытанні спартсменам на гэтую тэму», — адказала Арына Сабаленка, піша «Спорт Беларусі».

Падчас турніру «Ралан Гарос», які праходзіў у 2023 годзе, ёй задалі пытанне пра вайну і ці падтрымлівае яна Лукашэнку.

«Ну, гэта складанае пытанне. Я не падтрымліваю вайну, то бок цяпер не падтрымліваю Лукашэнку», — сказала Сабаленка.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках