Марыну Адамовіч вызвалілі
13- 17.03.2026, 23:31
- 18,848
Яна ўжо дома.
Жонку лідэра беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча Марыну Адамовіч вызвалілі. Пра гэта яна паведаміла ў сацыяльных сетках.
«Што гэта было – не ведаю», – напісала Марына Адамовіч.
Як паведаміў Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале, яе пратрымалі ў Ленінскім РАУС больш за чатыры гадзіны.
Як паведамляў Charter97.org, сёння Марыну Адамовіч затрымалі каля яе дома.
Нагадаем, лідар беларускай апазіцыі, вызвалены палітвязень Мікалай Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini на 28-м Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно пра правы чалавека One World, які праходзіць у Празе. Замест палітыка прэмію атрымлівала ягоная жонка Марына Адамовіч.