17 красавiка 2026, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік Генштаба Бельгіі: Украінцы выйграюць час для Еўропы

1
Начальнік Генштаба Бельгіі: Украінцы выйграюць час для Еўропы

У Еўропе чакаюць завяршэння вайны ва Украіне да 2030 года.

Гэта дасць час падрыхтавацца да магчымых пагроз з боку РФ, заявіў начальнік Генштаба арміі Бельгіі Фрэдэрык Вансіна у інтэрв’ю Le Soir.

«2030 год будзе складаным часам для Еўропы. Да таго часу вайна ва Украіне, мы спадзяёмся, скончыцца. Расія будзе там са сваёй арміяй колькасцю ад 650 000 да 700 000 дасведчаных вайскоўцаў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, да таго часу Еўропа павінна ўзмацніць сваю абараназдольнасць і выйсці на такі ўзровень ваеннай гатоўнасці, каб даслаць выразны сігнал расійскаму дыктатару.

«Таму ў 2030 годзе мы павінны мець магчымасць сказаць Уладзіміру Путіну, што нават без амерыканцаў ён не выйграе вайну супраць Еўропы. У нас яшчэ ёсць некалькі гадоў наперадзе. Дзякуючы мужнасці і крыві украінцаў, якія выйграюць для нас гэты час. Вось чаму мы так рашуча іх падтрымліваем», — дадаў ён.

Паводле слоў Вансіны, у цяперашні час вайна ва Украіне фактычна зайшла ў тупік, аднак Расія захоўвае значны ваенны патэнцыял — на фронце знаходзіцца да 700 тысяч дасведчаных вайскоўцаў.

«У Расіі па-ранейшаму функцыянуе ваенная эканоміка, якая штодзённа вырабляе ваенную тэхніку, а расійскі наратыў застаецца ваяўнічым і наступальным», — сказаў начальнік бельгійскага Генштаба.

Ён таксама нагадаў пра планы Пуціна павялічыць колькасць войска да 1,5 мільёна чалавек і пра агрэсіўную рыторыку РФ адносна вяртання да межаў 1997 года, што азначае выцісканне НАТА з Цэнтральнай Еўропы.

«Як толькі гэты канфлікт ва Украіне скончыцца, нам трэба будзе быць дастаткова моцнымі ў Еўропе, каб стрымліваць расіян. І ўсё гэта на фоне нашых цяперашніх адносін са Злучанымі Штатамі», — рэзюмаваў Вансіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках