Затрымалі Марыну Адамовіч
13- 17.03.2026, 17:33
- 27,988
Сілавікі чакалі яе ля дома.
Затрымалі жонку лідэра беларускай апазіцыі, вызваленага палітзняволенага Мікалая Статкевіча, Марыну Адамовіч. Пра гэта палітык паведаміў у сваім Telegram-канале.
«Сёння ля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта хочуць узяць у яе тлумачэнні наконт атрымання ёю праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі ля дома. Адзін прадставіўся следчым Казловым. Пакуль няма інфармацыі», — напісаў былы палітзняволены.
Нагадаем, лідар беларускай апазіцыі, вызвалены палітзняволены Мікалай Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini на 28-м Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно пра правы чалавека One World, які праходзіць у Празе. Замест палітыка прэмію атрымала ягоная жонка Марына Адамовіч.