Тэрарыста ўзялі штурмам: раскрыты дэталі ліквідацыі кіеўскага стральца
3- 19.04.2026, 11:49
- 3,258
Украінскі спецназ практычна не меў часу.
Аперацыя па вызваленні людзей, захопленых узброеным злачынцам у супермаркеце Галасееўскага раёна Кіева, праходзіла ў надзвычай напружаных умовах і патрабавала імгненных рашэнняў.
Як паведамляе nv.ua са спасылкай на байца спецпадраздзялення КОРД, у сілавікоў практычна не было часу: нападнік не выходзіў на кантакт і не выстаўляў ніякіх патрабаванняў, што ўскладняла перамоўны працэс.
Пасля таго, як адзін з закладнікаў быў забіты, было прынята рашэнне аб сілавым варыянце — штурме. Падчас аперацыі злачынец аказаў супраціў, і, улічваючы пагрозу для іншых людзей, яго ліквідавалі.
Паводле наяўнай інфармацыі, дзеянні спецпадраздзялення былі дакладнымі і скаардынаванымі — сярод закладнікаў і сілавікоў абышлося без загінулых і параненых.