У Мінску прадаюць фрукт, які не пускаюць у самалёты
3- 9.11.2026, 16:43
- 2,546
Паўкілаграма экзатычнага далікатэсу каштуе амаль 40 рублёў.
Паспрабаваць дурыян цяпер можна, не купляючы цэлы фрукт і не выязджаючы з Мінска. У сетцы крамаў «Местное известное» заўважылі ачышчаны дурыян з В'етнама, піша Onlíner.
Паўкілаграма каштуе 39,99 рубля.

Дурыян называюць самым смуродным фруктам у свеце. Ён лічыцца далікатэсам, але пахне спецыфічна, бо змяшчае прыродную серу. Дурыян забараняюць браць з сабою ў гатэлі (за гэта нават прадугледжаныя штрафы) і ў самалёты якраз з-за паху.
Звычайна яго прадаюць цалкам, а ў такім выглядзе ў мінскіх крамах сустракаецца нячаста. Тут мякаць ужо ачышчаная і ўпакаваная ў некалькі слаёў — падобна, гэта якраз для таго, каб пах не распаўсюджваўся.
— А што з пахам? Ён трошкі прабіваецца нават праз упакоўку і можа застацца на скуры, калі ўзяць дурыян у рукі, — падзяліўся чытач.