7 лiстапада 2026, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША памёр Джон Ракфелер IV

У ЗША памёр Джон Ракфелер IV
Фота: The Atlantic

Праўнук мільярдэра-прамыслоўца пяць тэрмінаў запар быў сенатарам ЗША.

У ЗША памёр Джон Д. «Джэй» Ракфелер IV ва ўзросце 89 гадоў, піша The Washington Post.

Ракфелер IV памёр 6 лістапада ў сваім доме ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Ён займаў пасаду губернатара Заходняй Вірджыніі, а потым пяць тэрмінаў запар быў сенатарам ЗША.

Джэй Ракфелер быў адным з найбольш аўтарытэтных палітыкаў у пытаннях аховы здароўя, падатковай рэформы, сацыяльнага забеспячэння і нацыянальнай бяспекі, піша WP.

Ён праўнук мільярдэра-прамыслоўца Джона Ракфелера-старэйшага, чый траст Standard Oil манапалізаваў нафтавую прамысловасць на пачатку XX стагоддзя і зрабіў яго адным з найбольш багатых людзей у свеце.

Бацькам Ракфелера IV быў філантроп Джон Д. Ракфелер III. Адзін з яго дзядзькоў, Нэльсан А. Ракфелер, чатыры разы абіраўся губернатарам штата Нью-Ёрк, а пазней быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам ЗША. Іншы дзядзька, Уінтроп Ракфелер, двойчы абіраўся губернатарам штата Арканзас, а яшчэ адзін, Дэвід Ракфелер-старэйшы, стаў старшынём савета дырэктараў і генеральным дырэктарам банка Chase Manhattan.

Джэй Ракфелер атрымаў у спадчыну частку гістарычнага багацця сваёй сям’і; ягоны капітал ацэньвалі ад $86 млн да $141 млн, пісала ABC News, адзначаючы, што ён быў сенатарам ад чацвёртага па ўзроўні беднасці штата ў ЗША, дзе ўзровень беднасці дасягаў 15,7%.

«У Сенаце часта кажуць, што ягоных чальцоў можна падзяліць на „працоўных коней“ і „паказных коней“, — адзначыў Дональд А. Рычы, былы ганаровы гісторык Сената ЗША, у інтэрв’ю 2022 года для некралога. — „Паказны конь“ — гэта сенатар, які пастаянна мільгае на тэлеэкранах. А „працоўныя коні“, такія, як Ракфелер, куды радзей бываюць на віду, бо яны занятыя карпатлівай, штодзённай працай у камітэтах».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲