Лукашэнка запатрабаваў пакончыць з утрыманствам у сельскай гаспадарцы
6- 6.11.2026, 20:46
- 2,284
На 33-м годзе кіравання.
У Беларусі неабходна пакончыць з утрыманствам у сельскай гаспадарцы. З такім патрабаваннем выступіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе агенцтва БелТА.
«У сельскай гаспадарцы ў нас утрыманства празмернае. Гэта я ўжо бачу. Утрыманства быць не павінна», — сказаў дыктатар падчас працоўнай паездкі ў Шклоў.
Таксама ён адзначыў, што неўзабаве ўлады будуць разглядаць пытанні, якія датычацца датацый для сяла. Паводле яго слоў, трэба спыніць «вось так вось выкідваць грошы».
«І самі не ведаем куды. Гэта не значыць, што мы скарацім. Магчыма, нават павялічым грошы для сяла. Але мы павінны дакладна разумець, сістэма павінна быць здаровай. Магчыма, камусьці ўжо і не трэба дапамагаць», — працягнуў узурпатар.
Акрамя таго, ён заявіў пра неабходнасць навесці парадак ва ўсіх гаспадарках.