Пуцін параўнаў кодэкс будаўніка камунізму з вечнымі каштоўнасцямі Бібліі
16- 3.11.2026, 19:40
- 4,038
Дыктатар РФ зноў пачаў настальгаваць па СССР.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін параўнаў маральныя прынцыпы з кодэкса будаўніка камунізму з вечнымі каштоўнасцямі, выкладзенымі ў Бібліі. Пра гэта ён заявіў, падводзячы вынікі пасяджэння Савета па міжнацыянальных адносінах.
«Думаю, вы са мной пагодзіцеся: кодэкс будаўніка камунізму вельмі нагадваў Біблію. Праўда? Дык усе каштоўнасці ж адтуль і ўзятыя. А больш за тое, у ходзе Вялікай Айчыннай вайны было адноўлена і патрыярства. І наогул у гады цяжкіх выпрабаванняў любы народ вяртаецца да сваіх традыцыйных каштоўнасцяў, бо яны — база, аснова», — сказаў дыктатар.
Дыктатар нагадаў радкі з міжнароднага пралетарскага гімна «Інтэрнацыянал» пра разбурэнне старога свету і пабудову новага. Ён адзначыў, што ў СССР удалося дамагчыся маштабных дасягненняў у рэалізацыі гэтай ідэі.