Украінскія байцы з дапамогай перахопнікаў STING збілі два расійскія дроны «Князь Уладзімір Святаслававіч»
- 3.11.2026, 22:46
Відэа.
Байцы 23-й брыгады «Хортыця» Нацыянальнай гвардыі Украіны знішчылі два расійскія беспілотнікі «Князь Уладзімір Святаслававіч».
Украінскія абаронцы для паражэння варожых БПЛА выкарысталі перахопнікі STING, распрацаваныя камандай «Дзікія шэршні».
Абодва варожыя беспілотнікі былі знішчаныя ў выніку прамых трапленняў перахопнікаў у іх карпусы.
«Князь Уладзімір Святаслававіч» — гэта 10-цалевы FPV-дрон з крылом кольцападобнай формы, здольны несці баявую частку масай да трох кілаграмаў.
Відэазапіс знішчэння расійскіх беспілотнікаў апублікавала каманда «Дзікія шэршні» ў сваім Telegram-канале.