3 лiстапада 2026, aўторак, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ распавялі пра сакрэтны падземны тунэль у Данецкай вобласці

3
ЗСУ распавялі пра сакрэтны падземны тунэль у Данецкай вобласці
ФОТА: 37ОБР

Ён злучае два гарады.

У Данецкай вобласці украінскія вайскоўцы абсталявалі падземны тунэль працягласцю амаль шэсць кіламетраў, які злучае два населеныя пункты. Ён дазваляе схавана перамяшчаць асабовы склад і тэхніку. Пра гэта ў інтэрв’ю «Укрынформу» расказаў начальнік упраўлення Сіл падтрымкі штаба камандавання Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ палкоўнік Дзмітрый Пішко.

Паводле яго слоў, тунэль забяспечвае бесперабойнае і схаванае перамяшчэнне асабовага складу, мотатэхнікі і квадрацыклаў, дастаўку правіянту і боепрыпасаў, а таксама медыцынскую эвакуацыю.

«Бліжэй да лініі фронту самая надзейная абарона — гэта максімальна глыбока сысці пад зямлю. У якасці прыкладу — падземныя тунэлі», — сказаў ён.

Расійскія дроны ствараюць пастаянную пагрозу для перамяшчэння вайскоўцаў, забеспячэння боепрыпасамі і тэхнікай, а таксама эвакуацыі параненых. Падземныя маршруты і тунэлі, што абараняюць ад дронаў, дапамагаюць знізіць гэтыя рызыкі, аднак іх эфектыўнасць залежыць ад пастаяннага ўдасканалення і абслугоўвання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲