3 лiстапада 2026, aўторак, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Герасімаў аддаў нечаканы загад»

9
«Герасімаў аддаў нечаканы загад»
Валерый Герасімаў

Расіяне пераходзяць да абароны на Данбасе?

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ Валерый Герасімаў загадаў расійскім войскам спыніць наступ у Данецкай вобласці Украіны і перайсці да абароны. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміў блогер Міхаіл Рагоза.

Паводле яго слоў, восеньскую наступальную аперацыю на Данбасе спынілі з-за праблем з палівам на тэрыторыі Расіі. Гаручае, назапашанае арміяй для наступу ў Данецкай вобласці, накіруюць у Маскву, дзе зноў абвастрыўся дэфіцыт з-за ўзноўленых удараў Узброеных Сіл Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Крэмль прыняў гэтае рашэнне адразу пасля ўдару па НПЗ у Капотні.

Рагоза лічыць, што загад Герасімава азначае пераход расійскай арміі да абароны ў Данецкай вобласці. Пры гэтым, на яго думку, лакальныя атакі працягнуцца, каб Генштаб РФ мог рапартаваць пра «захоп» новых тэрыторый.

Блогер падкрэсліў, што расійскія войскі зноў не выканалі загад Уладзіміра Пуціна захапіць усю Данецкую вобласць да канца 2026 года і, як ён мяркуе, не змогуць зрабіць гэтага і ў 2027-м.

Найгоршая сітуацыя для арміі РФ на Данбасе назіраецца ў раёне Славянска і Краматорска. Акрамя таго, праціўнік завязнуў у гарадскіх баях за Канстанцінаўку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲