«Не даехалі мы да пазіцыі»: расіянін паказаў наступствы ўдару ЗСУ
1- 24.11.2026, 11:21
На дарозе засталіся знішчаныя аўтамабілі і боепрыпасы.
У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім акупант здымае наступствы ўдару украінскіх вайскоўцаў па расійскіх салдатах, якія накіроўваліся да пазіцый.
Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», на кадрах бачна некалькі знішчаных аўтамабіляў, абломкі транспартных сродкаў і раскіданыя боепрыпасы.
Відэаздымку, верагодна, вядзе адзін з захопнікаў, якому ўдалося перажыць атаку украінскіх абаронцаў.
«Вось так нас раз#бала. Не даехалі мы да пазіцыі», — канстатуе аўтар відэазапісу.
Увага! Ненарматыўная лексіка!