Названыя страты арміі РФ падчас украінскага контрнаступу пад Ліманам
- 24.11.2026, 9:55
Даныя паказваюць значэнне контратакі ЗСУ.
Па ацэнцы французскага ваеннага аналітыка Клемана Молена, расійская армія страціла не менш як 12 тысяч вайскоўцаў у баях за невялікія населеныя пункты ўздоўж ракі Жэрэбец.
Асноўная частка гэтых страт прыпадае на 2024–2025 гады, а даныя за 2026-ы пакуль застаюцца няпоўнымі.
Аналітык выкарыстаў звесткі «Медыязоны» пра загінулых расійскіх вайскоўцаў, месца смерці якіх удалося ўстанавіць. Гэта база ахоплівае прыблізна 250 тысяч чалавек з агульнай колькасці расійскіх страт, якая ацэньваецца ў 500–700 тысяч, таму прыведзеныя лічбы адлюстроўваюць толькі частку рэальных страт.
Паводле даных Молена, у населеных пунктах уздоўж ракі Жэрэбец загінулі: у Тэрнах каля 3,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў, у Неўскім — 1,5 тысячы, у Макееўцы — 3,6 тысячы, у Новаводзяным — 900, у Кавалёўцы — 450, у Райгарадку — 900. У суме гэта не менш за 12 тысяч загінулых.
Аналітык адзначае, што такія страты паказваюць значэнне ўкраінскай контратакі ў раёне Лімана, праведзенай ўлетку. Раней расійскія войскі сутыкаліся з сур'ёзнымі цяжкасцямі пры спробах форсаваць раку.
Для параўнання: паводле актуальных даных Молена, украінская армія страціла на гэтым жа ўчастку каля 5,5 тысячы вайскоўцаў.