У Мінску зноў даражэе праезд
- 24.11.2026, 11:11
Цэны павысяцца і ў наземным транспарце, і ў метро.
З 25 лістапада ў Мінску зменяцца тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Кошт паездкі на наземным транспарце — аўтобусе, тралейбусе, трамваі і электробусе — вырасце з 1,1 да 1,2 рубля. Праезд у метро падаражэе з 1,15 да 1,25 рубля.
Адначасова павялічыцца і кошт праязных білетаў.
Папярэдняе павышэнне тарыфаў на грамадскі транспарт у Мінску было ў сакавіку 2026 года.