24 лiстапада 2026, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лівія назвала атаку на расійскі карвэт «Меркурый» роўназначнай абвяшчэнню вайны

4
Лівія назвала атаку на расійскі карвэт «Меркурый» роўназначнай абвяшчэнню вайны
Фота: Google Maps

Лівійскае пасольства ў Нідэрландах абвясціла пра падрыхтоўку юрыдычнай працэдуры.

У Лівіі назвалі ўдары Сіл абароны Украіны па расійскім карвэце «Меркурый» у порце Бенгазі роўназначнымі абвяшчэнню вайны. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Facebook паведаміла лівійскае пасольства ў Нідэрландах.

У заяве лівійскага пасольства гаворыцца, што атака Сіл абароны Украіны па расійскім вайсковым караблі ў порце Бенгазі нібыта «парушае міжнароднае права»: пункт 4 артыкула 2 Статута ААН. Акрамя таго, гэтая атака нібыта «прычыніла матэрыяльную шкоду і прывяла да раненняў сярод мірнага насельніцтва». Лівійскія дыпламаты сцвярджаюць, што такія дзеянні Кіева «парушылі суверэнітэт Лівіі, якая не з'яўляецца бокам расійска-ўкраінскага канфлікту».

У дыпмісіі заявілі, што ўжо рыхтуюць для Міжнароднага суда ААН юрыдычнае заключэнне, у якім маюць намер «паказаць на парушэнне Кіевам суверэнітэту Лівіі і бяспекі яе тэрыторыі».

У ноч на 22 лістапада 2026 года ў лівійскім порце Бенгазі марскія дроны атакавалі расійскі ракетны карвэт «Меркурый», які атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і затануў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што гэты расійскі вайсковы карабель атакавалі ЗСУ. Некаторыя СМІ сцвярджалі, што ўкраінскія марскія дроны, якія ўдзельнічалі ў атацы, базаваліся ў Албаніі, але МЗС Албаніі гэтую інфармацыю абверг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲