ISW назваў уражальныя лічбы страт расіян
- 2.11.2026, 9:06
- 1,260
Рэкорд з пачатку вайны.
Расійскія войскі другі месяц запар страчваюць ва Украіне больш тэрыторыі, чым захопліваюць. Як вынікае з (справаздачыhttps://understandingwar.org/research/russia-ukraine/russian-offensive-campaign-assessment-november-1-2026/) Інстытута вывучэння вайны (ISW), у кастрычніку 2026 года чыстыя тэрытарыяльныя страты арміі РФ склалі 27 квадратных кіламетраў. Пры гэтым страты асабовага складу сталі найбуйнейшымі за ўвесь час паўнамаштабнай вайны.
Паводле ацэнак аналітыкаў, у кастрычніку расіяне захапілі 139,85 кв. км, але страцілі 167,14 кв. км, то бок чыстыя страты склалі 27,29 кв. км, або ў сярэднім 0,88 кв. км у дзень. З улікам інфільтрацыі чыстыя страты выраслі да 76,38 кв. км, што ў сярэднім роўна 2,46 кв. км у дзень. Пэўных поспехаў вораг дамогся ў Сумскай і Запарожскай вобласцях, а на астатніх участках фронту, уключаючы Данецкую вобласць, тэрыторыю страчваў.
ISW паведамляе, што расійскія войскі захапілі 10 населеных пунктаў агульнай плошчай 5,86 кв. км, тады як украінскія вайскоўцы вызвалілі або ачысцілі ад расійскіх дыверсантаў 11 населеных пунктаў плошчай 3,24 кв. км.
Генштаб ЗСУ заявіў, што ў кастрычніку Расія страціла 54 400 чалавек забітымі або цяжка параненымі. Гэта чацвёрты месяц запар, калі страты перавышаюць 40 000 у месяц, і найвышэйшы паказчык з пачатку ўварвання ў 2022 годзе. Паводле слоў камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберта (Мадзяра) Броўдзі, больш за ўсё акупанты страцілі на Добрапольскім, Аляксандраўскім і Гуляйпольскім напрамках.
У ISW лічаць, што Расія працягвае губляць людзей і пазіцыі, а набірае менш салдат, чым патрэбна для папаўнення страт. Верагодна, гэтым тлумачыцца зварот Уладзіміра Пуціна да новай «тэорыі перамогі»: яна грунтуецца на выкарыстанні балістычных ракет далёкага радыуса дзеяння і рэактыўных беспілотнікаў, каб прымусіць Украіну да капітуляцыі цягам зімы.
Аналітыкі адзначаюць, што армія РФ страціла ініцыятыву і наступальныя магчымасці на большай частцы фронту. Яна захоўваецца толькі паблізу Добраполля ў Данецкай вобласці, дзе сканцэнтраваная асноўная частка расійскіх наступальных аперацый. Украінскія войскі пры гэтым перахапілі ініцыятыву на Купянскім, Ліманскім і Аляксандраўскім напрамках.