Трамп змірыліўся з перамогай дэмакратаў
3- 2.11.2026, 8:31
- 4,626
У Белым доме чакаюць расследаванняў.
Адміністрацыя Дональда Трампа ужо некалькі месяцаў рыхтуецца да таго, што рэспубліканцы могуць страціць кантроль над Кангрэсам. Пра гэта паведамляе Reuters. У Белым доме шукаюць спосабы прасоўваць прэзідэнцкую павестку ў абыход заканадаўцаў і адначасова рыхтуюцца да расследаванняў, якія дэмакраты здольныя распачаць пасля прамежкавых выбараў.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, з красавіка над гэтым пытаннем разам з юрыдычнай службай прэзідэнта працуюць высокапастаўленыя чыноўнікі, у тым ліку намеснік кіраўніка апарату Белага дома Стыўэн Мілер і дырэктар Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення Расэл Воўт. Іх галоўная задача: зразумець, якія рашэнні ў сферах іміграцыі, тарыфнай палітыкі, жыллёвага будаўніцтва і дзяржаўных выдаткаў Трамп зможа прымаць без ухвалення Кангрэса.
Крыніца, знаёмая з ходам падрыхтоўкі, удакладніла, што федэральныя ведамствы ўжо накіравалі ў Белы дом свае прапановы і юрыдычныя заключэнні адносна мер, для якіх новыя законы не патрэбныя. Асобная ўвага надаецца бюджэту: Воўт вывучае, якія прыярытэтныя праграмы можна надалей фінансаваць за кошт сродкаў, раней выдзеленых Кангрэсам.
Сам Трамп даў зразумець, што пры змене раскладу сіл гатовы актыўна карыстацца правам вета. У інтэрв’ю падкасту Pod Force One газеты New York Post ён заявіў, што калі рэспубліканцы страцяць большасць, то на працягу аднаго-двух месяцаў будзе блакаваць непажаданыя рашэнні, а потым, магчыма, пачне шукаць кампрамісы з дэмакратамі.