19 лiстапада 2026, Чацвер, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расія прайграла 2026 год на полі бою

Зяленскі: Расія прайграла 2026 год на полі бою
Уладзімір Зяленскі

Моцная заява прэзідэнта Украіны па выніках сустрэчы з «кааліцыяй ахвотных».

Расія прайграла 2026 год на полі бою Украіне, а таксама не змагла дасягнуць сваёй мэты — раз’яднаць Еўропу. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках сустрэчы з «кааліцыяй ахвотных» і спецпасланнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам 19 лістапада ў Берліне, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Па словах Зяленскага, Расія спрабуе кампенсаваць няўдачы на фронце ўдарамі па мірным насельніцтве.

«Расія прайграла 2026 год на полі бою Украіне. Безумоўна, вельмі спрабуе і імкнецца балістычнымі ракетамі перамагчы мірнае насельніцтва. І тут справа не ў стойкасці людзей, а ў тым, што гэта проста нясумленна. Нават у вайне існуюць тыя ці іншыя правілы. Абсалютна нясумленна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Расія таксама спрабавала змагацца супраць адзінства Еўропы, аднак пацярпела няўдачу і на гэтым напрамку.

«І сённяшняе наша пасяджэнне, яшчэ раз дзякую партнёрам, — гэта дэманстрацыя гэтага», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што не ведае, пра што гаварылі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы, але сігналы амерыканскага лідара сведчаць пра ягонае жаданне завяршыць вайну.

«Але я хацеў бы сказаць усім абсалютна — і нашым калегам, і вам, і прадстаўнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі: моцная Еўропа — гэта вельмі важна не толькі для Украіны падчас вайны, гэта важна і для Еўропы», — падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲