Сёння Беларусь згуляе з Албаніяй
4- 15.11.2026, 19:07
- 1,552
Ці змогуць беларускія футбалісты працягнуць пераможную серыю?
Зборная Беларусі па футболе ў нядзелю, 15 лістапада, сустрэнецца ў матчы групы 1 дывізіёна С Лігі нацый з камандай Албаніі. Гульня пройдзе ў Будапешце і пачнецца а 20:00.
Балельшчыкі з Беларусі змогуць убачыць футбол у прамым эфіры. Яго пакажа тэлеканал «Спорт ТВ», які арганізуе трансляцыю, што пачнецца за 5 хвілін да стартовага свістка.
Акрамя таго, матч будзе паказваць YouTube-канал БФФ.