16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ паразілі адразу тры буйныя прадпрыемствы расійскага ВПК

3
ЗСУ паразілі адразу тры буйныя прадпрыемствы расійскага ВПК
Ілюстрацыйнае фота: Даныя ШІ

Гараць заводы ў Татарстане і Бранскай вобласці.

У Татарстане пасля атакі ў ноч на 15 лістапада ўспыхнуў пажар на нафтахімічным заводзе і НПЗ, а ў Бранскай вобласці Сілы абароны Украіны паразілі прадпрыемства, якое вырабляе верталёты.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.

Адзной з мэтаў стала ПАО «Ніжнекамскнафтахім» — адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў Еўропы і важная вытворчая пляцоўка холдынгу «Сібур». Пасля выбухаў на тэрыторыі прадпрыемства ўспыхнуў пажар.

Завод вырабляе сінтэтычныя каўчукі, у прыватнасці паліізапрэнны і буцілавы, а таксама пластмасы. Гэтая прадукцыя мае немалое значэнне не толькі для грамадзянскай прамысловасці. Яе выкарыстоўваюць, у прыватнасці, для вытворчасці шын ваенных грузавікоў, бранятэхнікі і самалётаў, ушчыльняльнікаў, шлангаў і іншых гума-тэхнічных дэталяў.

Акрамя таго, асобныя віды сінтэтычнага каўчуку выкарыстоўваюць як злучальны кампанент у цвёрдым ракетным паліве. Яго ўжываюць, у прыватнасці, у ракетах «Іскандэр». Такім чынам, прадукцыя прадпрыемства патрэбная розным галінам расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

Яшчэ адным паражаным аб’ектам у Ніжнекамску стала адзіная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі ЭЛОУ-АВТ-7 на нафтаперапрацоўчым заводзе «ТАІФ-НК». Гэта буйны нафтаперапрацоўчы комплекс з глыбінёй перапрацоўкі больш за 95%.

Прадпрыемства перапрацоўвае цяжкую высокасерністую нафту і газавы кандэнсат. Яго прадукцыю выкарыстоўваюць для вытворчасці масавых відаў паліва, а таксама як сыравіну для нафтахімічнай прамысловасці і ваенных патрэб. На тэрыторыі НПЗ таксама быў зафіксаваны пажар.

Маштабы пашкоджанняў на абодвух прадпрыемствах у Татарстане ўдакладняюцца.

Акрамя таго, у гэтыя ж суткі Сілы абароны паразілі АО «Маналіт» у горадзе Трубчэўск Бранскай вобласці. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці лятальных апаратаў, у прыватнасці, верталётаў. Там таксама вырабляюць запасныя часткі і кампаненты, а сярод напрамкаў працы ёсць металаапрацоўка.

«Кожны прастой такіх заводаў — гэта менш шын для тэхнікі, што вязе на фронт боепрыпасы, менш гумовых дэталяў для бранятэхнікі і авіяцыі, менш сыравіны для ракетнай прамысловасці і менш паліва для арміі РФ», — падсумавалі ў Генштабе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲