Байцы 93-й брыгады ЗСУ разграмілі механізаваную калону расіян
2- 15.11.2026, 14:41
- 3,552
Украінцы сарвалі штурм ворага на Дружкаўскім напрамку.
Байцы 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр» сарвалі маштабны механізаваны штурм расійскіх акупантаў на Дружкаўскім напрамку і разграмілі варожую калону.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, 11 лістапада расіяне кінулі ў наступ бронетэхніку, квадрацыклы і матацыклістаў, аднак украінскія абаронцы, у прыватнасці байцы падраздзялення «Black Raven», адбілі атаку і нанеслі праціўніку значныя страты ў тэхніцы.


