16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расійскай Карэліі ўспыхнуў страйк

17
У расійскай Карэліі ўспыхнуў страйк

Работу спынілі кіроўцы смеццявозаў.

У Кастамукшы на паўночным захадзе Карэліі (РФ) кіроўцы смеццявозаў спынілі працу з-за запазычанасцяў па заробку, паведамляе «64 параллель онлайн».

Супрацоўнікі прадпрыемства «Апрель», якое аказвае адпаведныя паслугі па кантракце з рэгіянальным аператарам, не атрымліваюць грошы ўжо больш за два месяцы. У сувязі са страйкам вываз цвёрдых бытавых адходаў з горада не вядзецца. Кіруючыя кампаніі папрасілі жыхароў не карыстацца смеццеправодамі. Некаторыя гараджане пачалі прыносіць пакеты да будынка мэрыі, пасля чаго чыноўнікі прыгразілі ім адміністрацыйнай адказнасцю. У Кастамукшы таксама ўвялі рэжым падвышанай гатоўнасці.

З бастуючымі сустрэліся старшыня Савета дэпутатаў Алена Сабалева і дэпутат Іван Валдаеў. Яны заявілі, што ўлады не былі ў курсе сітуацыі, бо кіроўцы ні да каго не звярталіся. Пракуратура пачала праверку. Паводле папярэдніх звестак, заробак будзе пералічаны работнікам на тыдні з 16 па 22 лістапада. Раней страйк абвясцілі кіроўцы смеццявозаў маскоўскага аператара па вывазе цвёрдых камунальных адходаў «Эколайф», якія абслугоўваюць Сяргіеў Пасад і Дмітраў. Яны паскардзіліся на скарачэнне заробкаў, адзначыўшы, што ў верасні пры поўнай загружанасці атрымалі каля 40 тыс. рублёў, і запатрабавалі павялічыць акладную частку з 15,5 да 25 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲