16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнём ахоплена авіябаза Міністэрства абароны РФ Ахтубінск, дзе базуюцца Су-34

8
Агнём ахоплена авіябаза Міністэрства абароны РФ Ахтубінск, дзе базуюцца Су-34

Пасля атакі пачаўся маштабны пажар і адбылася дэтанацыя.

У ноч на нядзелю, 15 лістапада, быў атакаваны ваенны аэрадром Ахтубінск у Астраханскай вобласці краіны-агрэсара РФ.

Пра гэта піша ўкраінскі OSINT-канал Exilenova+, публікуючы таксама кадры пажару і дэтанацыі боепрыпасаў.

«Паводле нашай інфармацыі, прагрымела прынамсі 30 выбухаў. Пад атакай знаходзіліся аэрадромная інфраструктура, месцы стаянкі баявых самалётаў, склады боепрыпасаў і іншыя аб'екты», — пішуць аналітыкі.

Губернатар Астраханскай вобласці Ігар Бабушкін сцвярджае, што мінулай ноччу на поўначы рэгіёна быў збіты 31 беспілотнік.

Аэрадром Ахтубінск з'яўляецца месцам базавання 929-га Дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра Міністэрства абароны РФ — аднаго з асноўных цэнтраў выпрабаванняў і ацэнкі новых узораў ваеннай авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення, паведамляў Генштаб ЗСУ ў жніўні гэтага года. Тады, 20 жніўня, у выніку атакі быў пашкоджаны самалёт Су-34.

Аэрадром выкарыстоўваецца ворагам для базавання самалётаў Су-34, што прымяняюцца для нанясення ўдараў кіруемымі авіябомбамі па тэрыторыі Украіны, — падкрэслівалі ў Генштабе. Ён размешчаны прыкладна за 650 км ад лініі баявога сутыкнення.

Таксама ў ноч на 15 лістапада у Татарстане дроны атакавалі адзін з найбуйнейшых нафтахімічных заводаў РФ — «Ніжнекамскнафтахім».

Акрамя таго, паведамлялася, што у Таганрогу Растоўскай вобласці РФ была атакаваная падстанцыя 220 кВ Т-10 (Таганрог-10) і абрынуўся аўтамабільны мост.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲