16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вытягнуцца фізіяноміі Пуціна, Лаўрова, Мядзінскага і іншых»

13
«Вытягнуцца фізіяноміі Пуціна, Лаўрова, Мядзінскага і іншых»

Як трэба размаўляць з дэмагогамі.

Не першы дзень абмяркоўваецца пытанне пра патрабаванні Пуціна і яго групы, нібыта нефармальна вылучаныя Еўрасаюзу падчас перамоваў у Абу-Дабі. Цяжка сказаць, наколькі ўсё гэта адпавядае рэчаіснасці, але ідзе гаворка пра нешта накшталт «вяртання НАТА да межаў 1997-га года» і ў дадатак яшчэ цэлы набор такой жа дэмагогіі. Усё гэта — на руінах прайгранай «спецаперацыі за тры дні».

Што з гэтым рабіць? Як паступіць з гэтай дэмагогіяй? Адказ вядомы. Ёсць просты прыём размовы з дэмагогамі — у адказ на іх «кампраміс» прапаноўваць свой кампраміс.

Дык вось, першае, пра што павінен заявіць Еўрасаюз, — што пастаноўка пытання пуцінцамі вельмі цікавая, і яны гатовыя да перамоваў, вылучыўшы ўласныя прапановы па выкананні выкладзенага плана пра НАТА і г.д.

Вось прыблізны пералік захадаў: адмова Расіі ад ядзернай зброі (пад міжнародным кантролем), правядзенне свабодных выбараў у Расіі, добраахвотнае прыбыццё Пуціна, Лаўрова, Шайгу і іншых кіраўнікоў (за свой кошт) у Гаагу або куды там яшчэ ствараецца трыбунал, ліквідацыя прызыву і скарачэнне арміі да памеру 100 тыс. чалавек (кшталту рэйхсвера ў свой час), адыход да «межаў 1997-га года» (вы ж хочаце НАТА да 1997-га, дык і самі давайце ў тыя ж межы крочыце), поўная кампенсацыя шкоды.

Спіс няпоўны, пакуль гэта толькі яго контуры. Але ў выпадку яго прыняцця Еўрасаюз гатовы абмеркаваць пытанне пра НАТА (толькі абмеркаваць, не прымаць рашэнне). І галоўны перамоўшчык у нас ёсць — Кая Каллас, а таксама кіраўнікі краін Балтыі і Польшчы.

Як вам, чытачы, падабаецца такі падыход да перамоваў з дэмагогамі?

І ўсё гэта — з каменнымі тварамі ў адказ на тое, што дасылаюць з Крамля. Маўляў, вось наш кампраміс на ваш кампраміс. Уявіце сабе, як выцягнуцца фізіяноміі Пуціна, Лаўрова, Мядзінскага і іншых? Не чакалі, што мы таксама так можам? Атрымлівайце.

Ах, вас наш кампраміс не задавальняе? Выдатна. Тады забірайце сваё смецце і вернемся да рэальнасці — для пачатку спынім агонь, развядзём войскі, усё гэта замарозім, а далей будзем чакаць, пакуль у вас у Расіі не настане ацьверазенне, не прыйдуць змены.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲