16 лiстапада 2026, панядзелак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыну Сабаленку ўнеслі ў базу даных украінскага «Міратворца»

19
Арыну Сабаленку ўнеслі ў базу даных украінскага «Міратворца»
Арына Сабаленка

Тэнісістку абвінавацілі ў распальванні міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці.

Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку ўнеслі ў базу даных украінскага рэсурсу «Міратворац». Яе персанальныя даныя з’явіліся там 14 лістапада пасля таго, як яна апынулася ў цэнтры скандалу з-за сваёй лаянкі падчас прайгранага матчу з украінкай Элінай Світолінай на выніковым турніры WTA.

Відэа гэтага моманту разышлося па сацыяльных сетках.

Стваральнікі «Міратворца» абвінавацілі Сабаленку ў распальванні міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці, а таксама ў публічнай падтрымцы расійскай агрэсіі ва Украіне, у забойствах грамадзян гэтай краіны і ва ўдзеле ў актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны.

Нагадаем, 28-гадовая другая ракетка свету Сабаленка падчас матчу выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) супраць украінкі Эліны Світолінай вельмі рэзка і нецэнзурна выказалася пасля чарговага няўдалага розыгрышу.

Пасля матчу Сабаленка пракаментавала свае паводзіны, адзначыўшы, што яе словы нібыта былі адрасаваныя не суперніцы, а «невялікай групе гледачоў, якія бурна радаваліся яе памылкам».

Сайт «Міратворац» створаны ў 2014 годзе — гэта ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс, які змяшчае базу персанальных даных людзей, якія, на думку яго складальнікаў, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Афіцыйна сайт не мае дачынення да ўкраінскіх дзяржаўных структур.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲