Пашынян заявіў, што бачыць сваю краіну ў ЕС
- 14.11.2026, 21:28
ФОТА: GETTY IMAGES
Супрацоўніцтва паміж Ерэванам і Бруселем развіваецца хуткімі тэмпамі.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што бачыць сваю краіну ў складзе ЕС. Так ён адказаў на пытанне пра тое, якой ён бачыць Арменію праз 20 гадоў. Пра гэта піша News Armenia.
Заява прагучала падчас сустрэчы з экспертамі ў Інстытуце міжнародных і еўрапейскіх адносін у Дубліне. «Праз 20 гадоў я бачу Арменію ў складзе Еўрапейскага саюза», — сказаў Пашынян.
Казаючы пра перспектывы еўрапейскай інтэграцыі, ён адзначыў, што за апошнія гады адносіны Ерэвана і Бруселя кардынальна змяніліся. «Зараз абодва бакі канстатуюць, што адносіны паміж Арменіяй і Еўрапейскім саюзам знаходзяцца на самым высокім узроўні за ўсю іх гісторыю», — заявіў прэм'ер.
Пашынян нагадаў, што парламент Арменіі прыняў закон аб пачатку працэсу ўступлення краіны ў ЕС. Паводле яго слоў, ініцыятыва зыходзіла ад грамадзян, якія скарысталіся прадугледжаным Канстытуцыяй механізмам заканадаўчай ініцыятывы і сабралі подпісы.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Ерэванам і Бруселем развіваецца хуткімі тэмпамі. Канкрэтных тэрмінаў магчымога ўступлення Арменіі ў ЕС ён не назваў.