Крэмль будзе забіраць пенсійныя назапашванні расіян
- Віталій Шапран
- 14.11.2026, 20:52
- 2,056
Мінфін РФ просіць дапамогі ў «мёртвых душ».
На мінулым тыдні Мінфін РФ прыступіў да тэставання нацыяналізацыі пенсійных назапашванняў расіян. Ведамства распрацавала законапраект, згодна з якім пенсійныя назапашванні (ПН) расіян канвертуюцца ў праграму доўгатэрміновых зберажэнняў (ПДЗ).
На першым этапе новаўвядзенне закране «мёртвых душ» — людзей, якія не прыходзяць па свае налічэнні, бо не ведаюць пра іх або памерлі. Розніца паміж ПН і ПДЗ мае вялікае значэнне для Мінфіна, бо дазволіць яму накіраваць сродкі расіян на куплю доўгатэрміновых дзяржаўных аблігацый (АФЗ).
Пасля правалу аўкцыёнаў АФЗ летам, у верасні і кастрычніку, а таксама падзення ліквіднасці рынку Мінфіну давялося павышаць даходнасць АФЗ, каб прыцягнуць на рынак больш пакупнікоў. Рост даходнасці не даў кардынальнага эфекту: попыт на доўгатэрміновыя АФЗ нават пад ціскам ЦБР быў вельмі слабым. Таму цяпер Мінфін РФ, каб пакрыць дэфіцыт 2026 года, звярнуўся па дапамогу да «мёртвых душ».
Як гэта прынята ў РФ, каб народ не праводзіў паралелі з персанажамі М. В. Гогаля, пенсіі «мёртвых душ» у расійскіх СМІ паліткарэктна называюць «пенсіі маўчуноў». Праўда, містычны характар дзеянняў Мінфіна РФ — скарыстацца грашыма мёртвых — ад змены назвы не змяняецца.
Віталій Шапран, «Фэйсбук»