Зяленскі назваў тры галоўныя вынікі перамоваў у Абу-Дабі
- 13.11.2026, 9:56
- 1,246
Першы з іх — гуманітарны.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі лічыць, што Украіна падчас перамоваў у Абу-Дабі з ЗША і Расіяй дасягнула трох галоўных вынікаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны.
На думку Зяленскага, першы вынік кансультацый у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — гуманітарны.
Бакі дамовіліся аб абмене палоннымі, які стане найбуйнейшым за ўвесь час вайны (да гэтага найбуйнейшы абмен палоннымі адбыўся ў маі 2025 года ў фармаце «1000 на 1000» — прым. рэд.). Зараз абмяркоўваюцца тэхнічныя пытанні абмену палоннымі.
Другі вынік — згода на запрашэнне прадстаўнікоў Еўропы на наступныя перамовы паміж ЗША, Украінай і Расіяй. Кіеў хоча, каб Еўропа была максімальна прыцягнутая да міжнародных сустрэч па пытанні спынення расійскай агрэсіі. Зяленскі падкрэсліў, што Украіна заўсёды абараняе інтарэсы ўсіх еўрапейскіх краін.
Трэці вынік — падрыхтоўка да наступных перамоў у трохбаковым фармаце з удзелам ЗША, Украіны і РФ. Дзе яны пройдуць, пакуль невядома. У СМІ выказваюць здагадкі, што лакацыю для новых мірных кансультацый могуць зноў абраць ААЭ або Швейцарыю.