12 лiстапада 2026, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страляніна каля Белага дома: чацвёра параненых, адзін загінуў

Страляніна каля Белага дома: чацвёра параненых, адзін загінуў
Фота: AP Photo/Tom Brenner

(абнаўляецца) Стралец забарыкадаваўся ўнутры фітнес-цэнтра.

У чацвер зранку ў модным раёне Вашынгтона, у пешай дасяжнасці ад Белага дома, былі падстрэленыя пяць чалавек, паведаміла паліцыя. Паводле слоў відавочцы, як мінімум адзін з пацярпелых знаходзіўся ў спартзале і загінуў на месцы. Яшчэ чацвёра параненыя, паведамляе Associated Press.

Падазраваны ў страляніне забарыкадаваўся непадалёк ад месца першага нападу, паведаміў сталічны дэпартамент паліцыі.

Відавочца падзей Джэймс Спэлман быў у спартзале, калі пачуў стрэлы. Паводле яго слоў, у зале тады знаходзілася каля 50 чалавек.

«Праз некалькі секунд адзін мужчына зваліўся на падлогу, і нацякла лужына крыві, — расказаў ён. — Адзін з наведвальнікаў кінуўся яму дапамагаць. Той памёр імгненна. Яму трапілі ў шыю».

Спэлман паведаміў, што ён і іншыя наведвальнікі выбеглі з залы, пасля чаго ён пачуў новыя стрэлы ў раёне 15-й вуліцы. Паводле яго слоў, у спартзале прагучалі каля двух стрэлаў, а на вуліцы — пяць-шэсць.

Вакольныя вуліцы таксама перакрытыя, на месцы працуе вялікая колькасць паліцэйскіх. Федэральнае бюро па алкаголі, тытуні, агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчывах (ATF) накіравала на месца сваіх агентаў. У ФБР заявілі, што вашынгтонскае аддзяленне бюро дапамагае мясцовай паліцыі ў расследаванні.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲