«Мінсктранс», у вас пасля 17:00 працоўны дзень заканчваецца?»
9- 10.11.2026, 18:46
- 1,646
Даехаць з працы дадому ў Мінску стала праблемай.
Жыхары сталіцы скардзяцца на працу гарадскога транспарту і пішуць у сацсетцы Threads пра тое, што ўвечары даехаць у спальны раён без спазненняў нерэальна. Сайт Charter97.org сабраў некалькі каментароў мінчукоў:
— «Мінсктранс», вы насамрэч калі-небудзь пачнеце нармальна працаваць? Я не прашу добра — хаця б нармальна! У вас пасля 17:00 працоўны дзень заканчваецца ці што? Пастаянна спазняюцца або, наадварот, «ляцяць» як дурныя: людзі яшчэ не зайшлі, а яны ўжо дзверы зачыняюць. Пры мне заціснулі чалавека. Калі вас не задавальняе заробак, гэта не падстава спецыяльна прыязджаць пазней або раней! Вашы «плюс-мінус 5 хвілін» для кагосьці абарочваюцца чаканнем у 10–20 хвілін. Добра, калі надвор’е цёплае, а не чакаеш на холадзе.
— Што адбываецца з аўтобусамі і тралейбусамі, якія ўвечары едуць у Сухарава? Чаму ў раскладзе пазначаны адзін час, а прыязджаюць зусім іншы? І то добра, калі прыязджаюць. Сёння аўтобус №12 проста не прыйшоў.
— «Мінсктранс», што здарылася? Чаму, як толькі наступілі халады, вы вымарожваеце людзей на прыпынках? Для каго пішаце расклад, калі паводле яго транспарт не ходзіць? Даехаць з працы дадому проста немагчыма!